![]() Што я зараз выкладу.:) Можа каму і спатрэбіцца. Гэта мая творчая работа по твору Шамякіна 'Сэрца на далоні', якую прыйшлося пісаць за пару гадзін да таго, як я вымушаны быў адказваць%). Канешне, твор мною не чытаўся, і пра яго я ведаў толькі па словах аднакласнікаў. Інджой) “Сэрца на далоні” – менавіта той самы твор, які у любы час можа нам расказаць і паказаць жыцце чалавека такім, якое яно есць на самой справе, без прыўкрасаў і надуманасці. Пользователь Лиза задал вопрос в категории Литература и получил на него 1 ответ. Увогуле, Іван Шамякін – вельмі таленавіты пісьменнік, які у кожным сваім творы вельмі добра апісывае асноўныя праблемы чалавечага існавання: праблему сумлення, станаўлення да гісторыі, праблему бацькоў і дзяцей. Яшчэ адна асаблівась яго твораў – глыбокая псіхалагічнасць і гуманнасць. У “Сэрцы на далоні” Шамякін падрабязна аналізуе чалавечае жыцце ў цэлым і робіць вынікі праз вобраз Зосі Савіч наконт таго, што чалавек – самае каштоўнае, што есць на гэтым свеце. Як гаворыць Зося: “Будуць жыць людзі – будзе жыць краіна і тая ўлада, якой народ даражыць.” Яшчэ большую каштоўнасць і праўдзівась яе словы набываюць дзякуючы таму, што Зося па жыцці ва ўсім прыслухоўваецца да слоў бацькі, які у былыя часы быў героем-падпольшчыкам, сапраўдным патрыетам сваей Радзімы. У рамане “Сэрца на далоні” жыцце чалавека – не проста асобная з’ява гэтага свету. Чалавек – дынамічная “ячэйка” грамадства, якая не знаходзіцца на месцы, а ўвесь час ўзаемадзейнічае з такімі ж “ячэйкамі”, так ці інакш уплываючы на іхні лес. Кожны чалавек – Асоба з вялікай літары. І кожны з іх прадстаўляе свой клас. Антон Яраш – самаадданы “баец” за жыцце супраць смерці, чалавек, які, на думку Шамякіна, адказвае не толькі за фізычнае ставішча пацыента, але і за яго шчасце ў грамадстве, за яго сучаснае і будучае, за магчымась бачыць прыгажосць гэтага далека не заўседы прыязнага свету. Такой жа фігурай, адказнай за шчасце другіх, з’яўляецца Зося Савіч – моцная натура, самаадданая, верная працаўніца. Зося і доктар Яраш – найбольш станоўчыя вобразы рамана. І, як бы ў супрацьпастаўленне ім, Шамякін стварае вобраз Гукана. Сямен – тыповы “кар’ерыст”, прадстаўнік бюракратычнага апарата краіны. У яго разуменні, галоўнае ў жыцці не дабро, зробленае іншым людзям, а награда за гэта. Гукан не можа прынесці ў гэты свет нічога добрага, бо з такім разуменнем рэчаіснасці аб адданасці да чаго-ліба можна нават і не размаўляць. Як мы бачым, на жыцце дзеючых асоб рамана Івана Шамякіна ў асноўным уплываюць вышэй названыя героі. Але і іншыя таксама адыгрываюць вялікую ролю. Напрыклад, другасныя вобразы памагаюць больш дакладна раскрыць унутраны свет галоўных герояў, даць ацэнку іх учынкам, але самі па сабе, у асноўным, ніяк не ўплываюць на жыцце ўнутры рамана. Як я ўжо гаварыў, спляценне чалавечых лесаў, узамадзеянне іх утвараюць тое, што мы і называем жыццем.
0 Comments
Leave a Reply. |
AuthorWrite something about yourself. No need to be fancy, just an overview. Archives
September 2018
Categories |